Аквітанія (рымская правінцыя)
Аквітанія (лац.: Gallia Aquitania) — рымская правінцыя з цэнтрам у Талозе. Назва паходзіць ад племя аквітанаў — аднаго з продкаў сучасных баскаў.
Кантакты Рыма з насельніцтвам Трансальпійскай Галіі (лац.: Gallia Transalpina) пачаліся пасля Другой Пунічнай вайны, калі гальскія плямёны выступілі ў саюзе з Ганібалам. У 105 годзе да н.э. Талоза была разрабавана праконсулам Сервіліем Цэпіёнам.
Заваявана ў 56 годзе да н.э. легатам Цэзара Публіем Красам падчас Гальскай вайны. З утварэннем Рымскай імперыі ў кіраванне Аўгуста (27 да н.э. — 14 н.э.) Аквітанія атрымала статус імператарскай правінцыі і ўключала тэрыторыю паміж р. Луарай і Пірэнеямі. Кіравалася прапрэтарамі. На тэрыторыі Аквітаніі не кватараваліся легіёны. Па адміністрацыйнай рэформе Дыяклетыяна (284—305) была падзелена на 3 правінцыі, які ўваходзілі ў В'енскую дыяцэзію:
- Aquitania prima (паўночны ўсход),
- Aquitania secunda (паўночны захад)
- Aquitania Novempopulana («дзевяці народаў»), або Aquitania tertia — самая паўднёвая частка, са значнай доляй баскскага насельніцтва — сучасная Гасконь.
Падчас распаду Рымскай імперыі Аквітанія была падаравана вестготам імператарам Ганорыем, якія, атрымаўшы статус федэратаў, заснавалі ў 418 годзе першае на тэрыторыі Заходняй Рымскай імперыі варварскае каралеўства, якое пазней трансфармавалася ў Каралеўства вестготаў з цэнтрам у Таледа. У 507 годзе аквітанскія тэрыторыі былі заваяваны Хлодвігам і адышлі да франкам.
Прапрэтары Аквітаніі
[правіць | правіць зыходнік]- 73-75 гг. — Гней Юлій Агрыкала